-пячонка - 200 г
-цыбуля - 2 галоўкі
-бульба - 200 г
-яйкі - 5 шт.
-соль - па густу
-перац - па густу
-маянэз - 250 г
-алей - 2 ст. лыжкі
Замачыце пячонку на 2-3 гадзіны ў малацэ, не саліце яе.
Пасмажце пячонку ў алеі.
Пасля таго як яна астыне, парэжце яе тонкай саломкай.
Яйкі і бульбу адварыце, парэжце саломкай і перамяшайце.
Дадайце да салаты парэзаную цыбулю, соль
і перац па густу, запраўце ўсё маянэзам.
|