-свініна - 200 г
-гарошак зялёны - 100 г
-бульба - 200 г
-яйкі - 4 шт.
-соль - па густу
-перац - па густу
-воцат - 2 г. лыжкі
-маянэз - 250 г
-вада - 0.5 шклянкі
Мякаць свініны парэжце маленькімі кубікамі
і выкладзіце на дно неметалічнага посуду.
Воцат растварыце ў вадзе, заліце мяса растворам воцату
і пастаўце на 20 хвілін на холад.
Пасля таго як мяса стане белага колеру, зліце воцатны раствор
і дадайце зялёны гарошак.
Парэжце кубікамі папярэдне адвараныя яйкі і бульбу, змяшайце ўсе
кампаненты, пасаліце, паперчыце салату па густу, запраўце маянэзам.
|