-бульба маладая - 250 г
-агурок свежы - 150 г
-яйкі - 5 шт.
-перац салодкі - 100 г
-яблыка сярэдняй велічыні - 2 шт.
-мяса курынае адваранае - 200 г
-соль - па густу
-маянэз - 250 г
Маладую бульбу адварыце ў лупіне, астудзіце, акуратна зніміце
тонкую лупіну і парэжце бульбу невялікімі брусочкамі.
Вараныя яйкі таксама парэжце.
Свежыя агуркі не трэба рэзаць дробна, інакш яны страцяць свой сок.
Салодкі перац прамыйце, ачысціце ад насення,
парэжце тонкімі брусочкамі.
Яблыкі ачысціце ад скуркі і нарэжце кубікамі.
Курынае мяса адварыце і нарэжце яго тонкай саломкай.
Змяшайце ўсе кампаненты салаты, пасаліце яе і запраўце маянэзам.
Зеляніну прамыйце халоднай вадой і дробна нашаткуйце.
Паскладайце салату горкай у талерку,
вакол горкі насыпце духмяную зеляніну.
|