-селядзец м\с - 150 г
-бульба - 250 г
-яйкі адвараныя - 5 шт.
-грыбы салёныя - 150 г
-гарошак зялёны - 150 г
-морква - 100 г
-маянэз - 250 г
-соль - па густу
Селядца ачысціце ад скуры і костак, здрабніце.
Салёныя грыбы парэжце невялікімі долькамі, злучыце з селядцом.
Бульбу, моркву і яйкі адварыце, ачысціце і парэжце саломкай.
Дадайце гэтыя прадукты, а таксама зялёны гарошак, да агульнай масы.
Пасаліце салату, запраўце маянэзам.
Паскладайце аліўе горкай на талерку, пасыпце дробнай зелянінай
і ўпрыгожце грыбочкамі і фігуркамі з яйкаў.
|