-ялавічына тушаная - 250 г
-яйкі - 4 шт.
-бульба - 250 г
-фасоль- 100 г
-груша зялёная - 100 г
-соль - па густу
-смятана - 200 г
-цытрына - 2 шт.
-зеляніна пятрушкі - па густу
Ялавічыну парэжце дробнымі кубікамі.
Адварыце бульбачку, яйкі. Астудзіце, ачысціце гэтыя прадукты.
Бульбу парэжце саломкай. Яйкі здрабніце.
Злучыце мяса, бульбу і яйкі, пасаліце іх.
Фасоль адварыце ў салёнай вадзе, адкіньце на сіта
і дайце вадзе сцячы канчаткова.
Пасля гэтага дадайце фасоль да астатніх прадуктаў.
Грушы ачысціце ад лупіны, здрабніце.
Засыпце іх у асобны неметалічны посуд і заліце сокам цытрыны.
Сюды ж дадайце астуджаную смятану
і добранька размяшайце яе з грушамі.
Толькі пасля гэтага дадайце атрыманую сумесь
у астатнія прадукты, ўсё перамяшайце.
Паскладайце салату горкай на талерку.
Пятрушку прамыйце халоднай вадой і здрабніце.
Пасыпце горку салаты зелянінай.
|