-свініна - 250 г
-бульба - 250 г
-яйкі - 4 шт.
-агуркі салёныя - 100 г
-соль - па густу
Для соуса:
-воцат - 1 г. лыжка
-яйка - 2 шт.
-пудра цукровая - 1 г. лыжка
-соль - 1 г. лыжка
-гарчыца - па густу
-алей - 3 ст. лыжкі
-малако - 2 ст. лыжкі
Мякаць свініны адварыце ў падсоленай вадзе,
астудзіце і нарэжце кубікамі.
Бульбу і яйкі адварыце, ачысціце і парэжце кубікамі.
Салёныя агуркі вазьміце цвёрдыя і хрумсткія, трохі пасушыце іх
ручніком і парэжце вострым нажом, не націскаючы, на дробныя кубікі.
Змяшайце ўсе кампаненты салаты ў зручным для Вас посудзе
і пасаліце па густу.
Зараз прыгатуйце соус: разбіце астуджаныя яйкі ў неметалічны,
досыць глыбокі посуд, ўзбіце іх з цукровай пудрай і соллю.
Каб хутчэй дасягнуць патрэбнага выніку, можна скарыстацца міксерам.
Калі сумесь дасягне густой кансістэнцыі,
дадайце туды гарчыцу і воцат.
Працягваючы ўзбіваць, тонкім струменьчыкам ўліце ў соус алей.
Узбівайце соус каля 3-5 хвілін.
У завяршэнне дадайце малако
і размяшайце ўсё да аднастайнага стану.
Гатовы соус астудзіце і запраўце ім салату.
|