-ялавічына адвараная - 250 г
-лісічкі свежыя - 200 г
-бульба - 250 г
-яйкі - 4 шт.
-агуркі салёныя - 150 г
-маянэз - 250 г
-соль - па густу
Адвараную ялавічыну астудзіце і нарэжце тонкімі лустачкамі.
Бульбу і яйкі адварыце, парэжце гэтыя прадукты невялікімі кубікамі.
Лісічкі прамыйце, ачысціце і варыце ў салёнай вадзе да гатовасці.
Затым працэдзіце і астудзіце іх.
Парэжце лісічкі тонкімі лустачкамі. Кубікамі парэжце салёныя агуркі.
У адмысловым посудзе злучыце ўсе кампаненты салаты,
пасаліце па густу.
Вам засталося заправіць салату маянэзам, і ўсё старанна перамяшаць.
Паскладайце "Вену" ўзгорачкам на талерку і падавайце гасцям.
|