-язык цялячы - 300 г
-бульба - 200 г
-гарошак зялёны - 100 г
-яйкі - 4 шт.
-соль- па густу
-перац - па густу
-цыбуля - 2 галоўкі
Для соуса:
-яйкі - 2 шт.
-цукар - 1 г. лыжка
-соль - 2 г. лыжкі
-алей - 70 г
-малако - 2 ст. лыжкі
Язык адварыце, затым пад бруёй халоднай вады ачысціце.
Трохі астудзіце яго і нарэжце тонкімі лустачкамі.
Бульбу адварыце да сярэдняй ступені гатовасці,
астудзіце, ачысціце і парэжце кубікамі.
Змяшайце язык з бульбай у асобным посудзе, дадайце гарошак.
Яйкі адварыце, нарэжце кубікамі і перамяшайце з асноўнай масай.
Цыбулю парэжце тонкімі паўкольцамі.
Дадайце ў салату цыбулю, пасаліце па густу і паперчыце
Прыгатуйце соус: астуджаныя яйкі ўзбіце ў белую пену ўручную
ці ў міксеры з соллю і з цукрам.
Дадайце ў соус малако і яшчэ раз добранька ўзбіце.
У завяршэнне дадайце алей і размяшайце соус яшчэ раз.
Салату запраўце арыгінальным соусам і добра перамяшайце.
Перад падачай паскладайце аліўе горкай на талерку
і ўпрыгожце зелянінай.
|