-300 г баклажанаў,
-300 г салодкага перцу,
-4 долькі часныку,
-50 г сыра ці брынзы,
-4 ст. л. алею,
-2 г. л. 3 %-га воцату,
-зеляніна пятрушкі,
-соль.
Баклажаны разрэзаць уздоўж, пасаліць, падсушыць і падсмажыць на алеі. Астудзіўшы, нарэзаць кожны кавалак доўгай тонкай лапшой.
Перац запекчы ў духоўцы, ачысціць ад скуркі і насення і нарэзаць саломкай.
Перац і баклажаны змяшаць, пасаліць, заправіць сумессю з алею, воцату, нацёртага на дробнай тарцы часныку і насечанай пятрушкі.
Салату пасыпаць цёртым сырам.
|