-400 г браколі,
-100 г салодкага перцу,
-150 г бурака,
-6 ст. л. алею,
-3 ст. л. 3 %-га воцату,
-чорны молаты перац,
-соль.
Бурак сварыць і нарэзаць саломкай. Перац нарэзаць дробнымі кубікамі. Браколі падзяліць на дробныя суквецці, пакласці ў падсоленую кіпячую ваду і варыць да гатовасці, але так, каб капуста засталася моцнай, затым ваду зліць. Усю гародніну перамяшаць і заправіць узбітай сумессю з воцату з алеем. Соль і перац дадаць па густу. Гатовую салату да падачы на стол трэба вытрымаць 1-2 гадзіны.
|