-400 г браколі,
-2 яблыка,
-1 корань салеры.,
-3 ст. л. маянэза,
-2 ст. л. цытрынавага соку,
-кроп,
-соль.
Браколі адварыць у падсоленай вадзе, дробна нарэзаць, выкласці ў салатніцу, паліць цытрынавым сокам. Яблыкі ачысціць, выдаліць асяродак, нарэзаць кубікамі. Салеру ачысціць, нацерці на буйнай тарцы. Дадаць салеру і яблыкі да капусты браколі, пасаліць, заправіць маянэзам, перамяшаць, пасыпаць дробна насечанай зелянінай.
|