-500 г браколі,
-50 г зялёнай цыбулі,
-3 яйкі,
-150 г алею,
-2-3 ст. л. гарчыцы,
-1-2 ст. л. цытрынавага соку ці 3 %-га воцату,
-цукар,
- соль.
Браколі заліць кіпенем, дадаць соль і цукар па густу і варыць да размякчэння. Яйкі сварыць укрутую. Адзін жаўток расцерці з цытрынавым сокам ці з воцатам, дадаць гарчыцу і, не спыняючы мяшаць, ўліць алей, дадаць соль і цукар, а таксама дробна пасечаныя яйкі. Браколі выкласці на талерку, пасыпаць дробна нарэзанай зялёнай цыбуляй і паліць прыгатаваным соусам.
|