-100 г брусэльскай капусты,
-300 г белакачаннай капусты,
-100 г яблыкаў,
-100 г морквы,
-300 г паляндвіцы вэнджанага марскога акуня ці іншай рыбы,
-100 г маянэза,
-1 цытрына,
-зеляніна пятрушкі,
-соль.
Брусэльскую капусту дробна нарэзаць, белакачанную нашаткаваць, змяшаць з дробна нарэзанымі яблыкамі, кавалачкамі рыбы, пасаліць па густу, паліць цытрынавым сокам і заправіць маянэзам. Перамяшаць і ўпрыгожыць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
|