-600 г браколі,
-150 г свежых шампіньёнаў,
-100 г зялёных маслін,
-100 г здробненага міндаля,
-20 г сметанкавага масла,
-1 цытрына,
-лісце базіліка,
-2 яечных жаўтка,
-120 г вінаграднага алею,
-2 ст. л. белага віннага воцату,
-2 ст. л. малака,
-1 г л. гарчыцы,
-мушкатавы арэх,
-молаты салодкі чырвоны перац,
-молаты белы перац,
-цукар,
-соль.
Змяшаць жаўткі сырых яйкаў з гарчыцай і чырвоным перцам, дадаць мушкатавы арэх, цукар, соль, белы перац і ўзбіваць, паступова дадаючы вінаградны алей. Потым ўліць воцат і малако. Браколі памыць, абрэзаць качанчыкі, сцеблы дробна нарэзаць. Качанчыкі і кавалачкі сцеблаў бланшаваць у кіпячай вадзе 3 хвіліны, затым абліць халоднай вадой. Шампіньёны адварыць і нарэзаць лустачкамі, паліць цытрынавым сокам. Масліны разрэзаць напалову, костачкі выдаліць. Базілік дробна насекчы. Коачанчыкі браколі, кавалачкі сцеблаў, шампіньёны, масліны і базілік пакласці ў соус і перамяшаць, а потым выкласці на талерку. Здробнены міндаль падсмажыць на сметанкавым масле і пасыпаць ім салату.
|