-вешанкі – 200 г
-памідоры - 5-6 шт.
-рэпчатая цыбуля - 2 цыбуліны
-таматавы сок - 1-2 шклянкі
-баклажаны - 6 шт.
-белае сталовае віно - 1/3 шклянкі
-аліўкавы алей - 1 шклянка
-сок - 1 цытрыны
-заправа,
-соль
-перац чорны молаты - па густу,
-пярынкі зялёнай цыбулі,
-галінка базіліка - для ўпрыгожвання.
Баклажаны наразаюцца кубікам і замочваюцца ў вадзе з даданнем соку цытрыны.
Рэпчатая цыбуля наразаецца дробным кубікам, абсмажваецца з падрыхтаванымі баклажанамі і таматавым сокам. Запраўляецца спецыямі і соллю.
Грыбы вешанкі абсмажваюцца на аліўкавым алеі з даданнем белага віна, солі і перцу.
Памідоры наразаюцца кружочкамі і злёгку падпякаюцца ў духоўцы. З пярынак зялёнай цыбулі выразаюцца ажурныя лісточкі для ўпрыгожвання.
Пры падачы да стала ў цэнтр талеркі выкладваюцца баклажаны, зверху - абсмажаныя вешанкі, па баках талеркі ўкладваюцца лустачкі памідораў, пярынкі зялёнай цыбулі, галінка базіліка.
Па жаданні ў баклажаны можна дадаць дробна сечаны часнык. Тады страва атрымаецца больш вострай на густ.
|