- капуста кветкавая - 30 г
- салата зялёная на парэзку - 25 г
- фасоль (струкі) 25 г ці гарошак зялёны - 25 г
- морква ці рэпа - 30 г
- агуркі свежыя - 25 г
- памідоры - 30 г
- спаржа - 25 г
- яйкі - 20 г
- смятана ці маянэз - 40 г
- цукар - 3 г
- воцат 3%-ны - 5 г
- салата зялёная для афармлення - 15 г
- соль і перац
Вараную моркву ці рэпу нарэзаць лустачкамі, кветкавую капусту падзяліць на дробныя кавалачкі, спаржу нарэзаць кавалачкамі па 2,5-3 см, струкі фасолі - у форме ромба, памідоры і свежыя агуркі - лустачкамі.
Нарэзаную зялёную салату і гародніну перамяшаць, заправіць смятанай ці соусам маянэз, соллю, перцам, цукрам, воцатам, пакласці горкай у салатнік ці вазу. Аформіць долькамі яйкаў, памідораў, агуркоў, зялёнай салатай.
|