-300 г белакачаннай капусты,
-300 г свежых грыбоў,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-3 ст. л. цытрынавага соку і алею,
-цукар,
-пятрушка,
-чорны молаты перац,
-соль.
Капусту нашаткаваць, пасаліць, адціснуць, каб дала сок, выкласці ў салатніцу, заліць цытрынавым сокам, дадаць цукар і перац. Пакінуць на 1 гадзіну. Грыбы адварыць у падсоленай вадзе, нарэзаць саломкай, абсмажыць з нашаткаванай цыбуляй на 2 ст. л. алею. Дадаць да капусты, перамяшаць, заправіць алеем. Упрыгожыць зелянінай пятрушкі.
|