Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Салаты

    ІЗРАІЛЬСКАЯ САЛАТА

    Адрозніваецца разнастайнасцю гародніны, якая ўваходзіць у яе склад. Гародніну дробна рэжуць і запраўляюць аліўкавым алеем і цытрынавым сокам.Салату рыхтуюць перад падачай на стол.

    -2 маленькіх агурочка,

    -1 салодкі перац,

    - 4 радыскі,

    -2 зялёных цыбулінкі,

    -чвэрць качана салаты,

    -2 морквы,

    -1 ст. лыжка нарэзанай зеляніны пятрушкі,

    -3 сярэдніх памідора,

    -2 ст. лыжкі аліўкавага алею,

    -1 ст. лыжка цытрынавага соку,

    -1 г.лыжка солі,

    -1 г. лыжка свежазмеленага чорнага перцу.

     

    Памыйце і абсушыце гародніну. Зніміце лупіну з агуркоў, выдаліце насенне і пладаножку ў перца.

    Зрэжце карэньчыкі ў радыскі і цыбулі. Нарэжце ўсю гародніну і пакладзіце ў вялікую міску.

    Нарэжце салату, натрыце на тарцы моркву і дадайце ў агульную міску разам з зелянінай пятрушкі.

    У апошнюю чаргу нарэжце дробнымі кубікамі памідоры і дадайце да астатняй гародніны.

    Паліце салату алеем і добра перамяшайце. Дадайце цытрынавы сок, соль і перац, ізноў добра перамяшайце. Адразу ж падавайце на стол.

    Катэгорыя: Салаты | Дабавіў: wawkalaki (28.07.2014)
    Праглядаў: 255 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar