-300 г савойскай капусты,
-200 г шампіньёнаў,
-75 г сала,
-1 галоўка цыбулі,
-1-2 долькі часныку,
-2 ст. л. аліўкавага алею,
-зеляніна пятрушкі.
Нарэзаную дробнымі кубікамі цыбулю і здробнены часнык патушыць у аліўкавым алеі 3-5 хвілін.
Капусту прамыць, дробна нарэзаць і дадаць да цыбулі і часныку. Мытыя шампіньёны нарэзаць і дадаць да капусты.
Патэльню зачыніць вечкам і тушыць да гатовасці, перыядычна памешваючы. Падаваць гарачым, зверху ўпрыгожыць зелянінай пятрушкі. |