-400 г кальрабі,
-150 г салёных ці свежых агуркоў,
-70 г кораня салеры,
-2 яйкі,
-100 г маянэза,
-кроп,
-чорны молаты перац,
-соль.
Кальрабі і корань салеры нацерці на буйнай тарцы. Агуркі дробна нарэзаць. Яйкі сварыць укрутую і дробна пасекчы. Усё перамяшаць, дадаць па густу перац і соль, паліць маянэзам і пасыпаць дробна нарэзаным кропам.
|