-1 вілок белакачаннай капусты,
-1 буйны бурак,
-1 струк пякучага чырвонага перцу,
-1 вялікая галоўка часныку,
-1 пучок салеры,
- соль,
-воцат.
Качан капусты нарэзаць на 6-8 доляў, бурак - лустачкамі. Часнык ачысціць, разабраць на долькі. Хвосцікі салеры нарэзаць кавалачкамі, пакінуўшы ліст цалкам. Пякучы перац разламаць уздоўж на дзве палоўкі. Усё пакласці ў керамічную бочачку пластава: капусту, бурак, салеру, часнык. Заліць кіпячым расолам (з разліку - 1 сталовая лыжка солі на літр вады з даданнем воцату па густу) так, каб ён толькі пакрываў гародніну. Зверху пакласці маленькую талерку, гнёт. Праз двое сутак страва гатова да ўжывання.
|