-0,5 кг белакачаннай капусты,
-5 апельсінаў,
-2 шклянкі апельсінавага соку,
-1 морква,
-3 ст. л, каперсаў,
-3 ст. л, алею,
-1 шклянка здробненых грэцкіх арэхаў;
-соль.
Капусту нашаткаваць, пасаліць, адціснуць, выкласці ў глыбокую салатніцу. 4 апельсіна ачысціць ад лупіны, разабраць на долькі, з кожнай выдаліць плёнкі і насенне, мякаць нарэзаць кавалачкамі. Выкласці апельсіны ў капусту, дадаць каперсы, перамяшаць, даць пастаяць 10- 15 хвілін. Здробненыя арэхі растаўчы ў ступцы з алеем, каб атрымалася аднастайная маса. Уліць апельсінавы сок, добра размяшаць. Гэтым соусам заправіць салату, пасаліць, перамяшаць. Для ўпрыгожвання салаты 1 апельсін нарэзаць тонкімі лустачкамі (палоўкамі кружкоў), зняць лупіну, выкласці зверху.
|