-бурак - 8 шт.
-цукар карычневы - 1 ст.л.
-вінны воцат чырвоны - 1 ст.л.
-аліўкавы алей - 1 ст.л.
-дыжонская гарчыца - 2 г.л.
-соль - 1/2 г.л.
-японская груша (пачышчаная, парэзаная лустачкамі) - 1 шт.
-пятрушка (парэзаная) - 1 ст.л.
-салата латук.
Бурак памыць, выдаліць хвосцікі і адварыць да поўнай гатовасці. Гатовы бурак пакласці ў халодную ваду да поўнага астывання.
Ачысціць. Парэзаць на невялікія долькі. Падрыхтаваць соус: у вялікай місцы венцам ці відэльцам змяшаць цукар, соль, воцат, алей і гарчыцу.
Выкласці ў соус бурак, грушу і пятрушку. Добра перамяшаць. Падаваць салату пры пакаёвай тэмпературы ці халоднай з салатай латук.
|