-капуста марская (кансерваваная) – 30 г
-бурак (адвараны) – 50 г
-бульба – 40 г
-морква (адвараная) – 30 г
-агурок (квашаны) – 30 г
-цыбуля рэпчатая – 20 г
-алей – 20 г
-перац чорны (молаты) - па густу
-цыбуля зялёная (для ўпрыгожвання)
для марынаду:
-вада - 2 шклянкі
-соль - па густу
-цукар – 3 г
-гваздзіка - 1 галоўка
-лаўровы ліст - 1 шт.
-воцат (30%) – 5 г.
Марскую капусту, нарэзаную моркву і бурак, нашаткаваную цыбулю і квашаныя агуркі заліваем марынадам на 8-10 гадзін (для падрыхтоўкі марынаду ў 2 шклянкі кіпеню дадаем цукар, соль, гваздзічку, лаўровы ліст і варым 10-15хвілін; затым астуджаем раствор і дадаем воцат).
Праз 8 гадзін абсушваем гародніну на друшляку, вымаем заправы, паліваем алеем, дадаем (калі ёсць неабходнасць) воцат, соль, цукар і чорны перац. Старанна змешваем. Падаём салату, пасыпаўшы яе здробненай зялёнай цыбуляй.
|