-ялавічына
-бульба
-морква
-яйкі
-каперсы кансерваваныя
-агурок свежы
-зялёны гарошак, мазгавых гатункаў. кансерваваны
-маянэз
-соль
-перац чорны свежазмелены
Адварваем бульбу і моркву.
Даць гародніне астудзіцца, зняць скурку з бульбы і морквы,
адкрыць слоік гарошку, сварыць укрутую яйкі, ачысціць іх,
зняць зялёную скурку з агурка (толькі калі яна грубая),
дастаць слоічак каперсаў іспанскай вытворчасці,
адварыць кавалак добрай ялавічыны
ў малой колькасці вады да мяккага стану.
Пасля ўсёй гэтай падрыхтоўчай працы -
наразаем дробнымі кубікамі бульбачку, моркву і агурок
(памер кубіка адвольны, у межах 5-7 мм),
мяса (назапасьцеся вострым нажом,
калі будзеце рэзаць мяса, каб не разламаць яго на бясформавыя
кавалачкі), яйкі, якія сячэм на падыходнага памеру кавалачкі.
Кладзем у даволі шырокую міску, для таго, каб праз некалькі хвілін
было зручна ўсё мяшаць, не расціскаючы кавалачкі бульбачкі.
Перад гэтым дастаём з халадзільніка пакуначак маянэза.
Выціскаем патрэбную колькасць маянэза ў салату.
Далікатна і не спяшаючыся старанна змешваем усю гэту пышнасць
у нашай місцы, не забыўшыся дадаць у салату свежазмелены
чорны перац і соль.
Пакідаем салату настаяцца хвілін на 30 ці больш.
|