- пячонка трэскі (у масле) – 250 г
-рыс (адвараны) – 150 г
-памідор - 3-4 шт.
-агурок салёны - 3 шт.
-салата зялёная - 5-8 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-яйка (варанае) - 2 шт.
-гарошак зялeны (кансерваваны) – 100 г
-зеляніна - па густу.
Яйкі адварыць ўкрутую, астудзіць у халоднай вадзе і пачысціць.
Рыс адварыць да гатовасці ў падсоленай вадзе, затым астудзіць.
Цыбулю, ачысціўшы, нарэзаць паўколамі.
Памідоры і агуркі нарэзаць долькамі.
Лісце салаты парваць на кавалкі. Яйкі нацерці на тарцы.
Пячонку трэскі абсушыць ад лішняга масла і дробна нарэзаць.
Зеляніну дробна пасекчы.
Злучыўшы ўсе падрыхтаваныя інгрэдыенты,
дадаць гарошак і перамяшаць салату.
Дадаць соль і перац па густу.
Пры жаданні заправіць салату маянэзам.
Падаваць салату з пячонкі трэскі з гароднінай і рысам,
пасыпаўшы свежай зелянінай.
|