-0, 5 качана пекінскай;
-0, 5 качана белакачаннай капусты;
-200 г гатовай салаты з марской капусты;
-1 чырвоная цыбуліна;
-0, 5 г. л. яблычнага воцату;
-цукар – па густу;
-жменя разынак;
-соль;
-алей для запраўкі.
Тонка нашаткаваць капусту, цыбулю нарэзаць паўкольцамі. Капусту з цыбуляй пасаліць, дадаць цукар і воцат, перамяшаць.
Дадаць папярэдне запараныя разынкі. Зліць вадкасць з марской капусты. Дадаць яе ў салату. Заправіць алеем.
|