-40 г бульбы ("кружочкі" выразаюцца французскай лыжкай)
-30 г морквы
-20 г зялёнага гарошку
-20 г маласольных агуркоў
-60 г крабаў
-10 г чырвонай ікры
-зеляніна для ўпрыгожвання
-40 г дамашняга маянэза на перапёлчыных яйках
1. Адварыць бульбу, моркву, гарох.
2. Пакласці інгрэдыенты фігурна на талерку.
3. Агуркі нарэзаць падоўжна і згарнуць у "рулецікі".
4. Маянэз: узбіць жаўткі з аліўкавым алеем,
дадаць гарчыцу, сок цытрыны, соль.
5. Праз кандытарскі мяшок паадсаджваць маянэз на талерку.
6. Упрыгожыць страву зелянінай і падаваць.
|