Для салаты:
-вычышчаная адвараная бульба -25 г
-адвараная морква - 25 г
-свежы агурок - 25 г
-свежы замарожаны зялёны гарошак - 15 г
-адвараная курыная паляндвіца - 45 г
-вараныя перапёлчыны яйкі - 2 шт.
Для соуса Ліёнез:
-дамашні маянэз - 3 ст. л.
-дробна пасечаная цыбуля-шалот - 5 г
-зерненая гарчыца - 5 г
-свежая пятрушка здробненая - 3 г
Для ўпрыгожвання:
-салата фрызе
-свежы міні-шпінат
-кукуруза
-салата "дубовы ліст"
Прыгатаваць дамашні маянэз з 1 ст. л. дыжонскай гарчыцы,
1 ст.л. белага віннага воцату, двух жаўткоў і солі (па густу).
Змяшаць усе інгрэдыенты ў блендэры, а затым,
не перастаючы памешваць, тонкім струменьчыкам уліць
не рафінаваны аліўкавы (ці іншы раслінны) алей.
Адкласці 3 ст. л. соуса для падрыхтоўкі соуса Ліёнез.
Дадаць дробна сечаную цыбулю-шалот, зерненую гарчыцу
і здробненую пятрушку і перамяшаць.
Зялёны гарошак ачысціць, зняўшы з кожнай гарошыны лупіну.
Бульбу, моркву, агурок, яйкі і курыную паляндвіцу парэзаць шарыкамі
адмысловым нажом ці пасекчы кубікамі памерам 0,5 см.
Пакласці ў міску, заправіць соусам Ліёнез па густу і перамяшаць.
Салатнае лісце прамыць і старанна абсушыць.
Пакласці салату на талерку, упрыгожыць салатным лісцем
і падаць да стала.
|