-каўбаса вараная - 200 г
-гарошак зялёны - 50 г
-морква салёная - 50 г
-ці морква кансерваваная - 50 г
-агурок кансерваваны буйны - 2 шт.
-бульба адвараная халодная - 150 г
-маянэз - 100-150 г
-яйкі - 4 шт.
-соль - па густу
-хрэн цёрты - па густу
-перац чорны молаты - па густу
-зеляніна - па густу
Гародніну нарэзаць кубікамі, дадаць зялёны гарошак,
па густу пасаліць і паперчыць.
Заправіць маянэзам, дадаўшы ў яго цёрты хрэн, і перамяшаць.
Каўбасу ачысціць, нарэзаць кружкамі і паскладаць
у выглядзе "чарапічнага даху" на салатную талерку.
У сярэдзіну тарэлкі выкласці горкай салату
і ўпрыгожыць ружанькай з яйка.
Па краях стравы хораша паскладаць лустачкі вараных яйкаў,
галінкі зеляніны пятрушкі і кропу.
|