-бульба адвараная "у мундзіры" - 6 шт.
-агурок (можна марынаваны) - 1-2 шт.
-курыца адвараная (вяндліна, каўбаса) - 200 г
-гарошак зялёны кансерваваны - 1 шклянка
-яйка - 6 шт.
-маянэз- па густу
-смятана - па густу
-соль - па густу
Бульбу, моркву, яйкі і агуркі пачысціць і дробна пасекчы.
Мякаць курыцы не наразаць, а наскубці -
так салата атрымліваецца значна далікатней.
Змяшаць усе кампаненты, пасаліць, паперчыць,
заліць смятанай і маянэзам.
Па жаданні можна дадаць дробна пасечаную зялёную
ці рэпчатую цыбулю (памятайце, дадаваць у салату яе трэба
перад самай падачай).
Выкладзеную высокай горкай салату ўпрыгожце галінкамі пятрушкі,
долькамі яблыкаў, кружочкамі марынаваных агуркоў,
кавалачкамі курыцы.
|