-рабчык смажаны - 300 г
-амары (ракавыя шыйкі) - 100 г
-бульба - 4 шт.
-агуркі свежыя - 2-3 шт.
-яйкі - 2 шт.
-салата-латук - 150 г
-воцат - 2 ст. лыжкі
-соус востры (соя-кабуль) - 2 ст. лыжкі
-гарчыца - 1 ст. лыжка
-соль - па густу
-перац чорны молаты - па густу
Для соуса правансаль:
-жаўток - 1 шт.
-цытрына - 0.5 шт.
-алей - 3-4 ст. лыжкі
-гарчыца - па густу
-соль- па густу
-цукар- па густу
-воцат- па густу
Смажанае мяса дзічыны нарэзаць тоненькімі лустачкамі.
Бульбу адварыць і нарэзаць кубікамі.
Нарэзаць свежыя агуркі, звараныя ўкрутую яйкі і салату-латук.
Зрабіць густы соус правансаль, дадаць сою-кабуль
(інакш - соус кабуль, старадаўняя вострая пікантная заправа),
гарчыцу і молаты чорны перац.
Злучыць прадукты з паловай соусу, вымешаць,
выкласці ў салатнік, зверху заліць пакінутым соусам,
упрыгожыць лустачкамі свежых агуркоў
і адвараным мясам амара ці ракавымі шыйкамі.
Падрыхтоўка соусу правансаль:
Жаўток расцерці дабяла, дадаць трохі гарчыцы, солі, цукру
і некалькі кропель халоднай вады.
Усе кампаненты для соусу змяшаць
і ўліць патроху алей, увесь час змешваючы.
Калі маса стане аднастайнай, ўліць цытрынавы сок і воцат.
Калі соус апынецца занадта кіслым ці густым,
можна дадаць трохі халоднай вады.
Добры соус павінен быць падобны па кансістэнцыі на густую смятану.
|