-30 г мяса вэнджанай цацаркі
-20 г языка цялячага адваранага
-15 г свежых агуркоў
-15 г салёных агуркоў
-20 г адваранай морквы
-60 г бульбы адваранай
-30 г соуса "Правансаль"
-5 г каперсаў
-3 шт. ракавых шыек
-30 г курынага аспіка
-4 шт. перапёлчыных яйкаў
1. Усе інгрэдыенты нарэзаць роўнымі вялікімі лустачкамі.
2. Выкладваць пластамі, прашмароўваючы кожны правансалем,
перамяшаным з сечанымі каперсамі.
3. Рукамі зрабіць форму горкі ці рабіць усё ў канічным салатніку,
каб потым перавярнуць.
4. Як горка гатовая, абшмараваць соусам і абкласці яе лустачкамі
адваранай бульбы і перапёлчыных яйкаў, нарэзаных уздоўж.
5. Упрыгожыць ракавымі шыйкамі
і сечаным сцюдзёным булёнам з птушкі (аспікам).
|