-2 слоічкі кансерваванага тунца па 70 г кожная;
-1 слоік зялёнага гарошку;
-1 агурок;
-1 зялёнае ці жоўтае яблыка (несалодкае);
- 2-3 невялікіх салёных агурочка;
-2 адвараных морквы;
-2 адвараных яйкі;
-пятрушка;
-маянэз;
-соль.
У вялікую міску парэжце адвараную моркву, яблыка, салёныя агуркі
і свежы агурок (спачатку пачысціць яго ад лупіны),
дадайце зялёны гарошак.
Парэжце адвараныя яйкі (але не вельмі дробна), дадайце ў міску тунца,
а таксама дробна нарэзаную пятрушку.
Пасаліце салату "Аліўе" па густу,
дадайце маянэз і як след перамяшайце.
|