-вяндліна - 400-500 г
-агурок свежы - 2 шт.
-апельсін - 2 шт.
-лісце салаты - па густу
-яйка - 4 шт.
-курыца вэнджаная - 0.5 шт.
-алей аліўкавы - 1 ст. лыжка
-базілік - па густу
-маяран - па густу
-шалвея - па густу
-мята - па густу
-арэх кедравы - па густу
Для соусу:
-гарчыца - 0.5 ст. лыжкі
-цукар - 0.5 г. лыжкі
-алей аліўкавы - 1 ст. лыжка
Лісце зялёнай салаты нарэзаць на кавалачкі і выслаць дно салатніцы.
Вяндліну, вычышчаны агурок, бялкі вараных яйкаў
дробна нарэзаць саломкай і перамяшаць.
Пакінутыя жаўткі яйкаў расцерці,
перамяшаць з лыжкай аліўкавага алею, дадаць спецыі.
Змяшаць да атрымання аднастайнага соусу.
Заправіць гэтым соусам вяндлінна-агурочна-бялковую сумесь
і яшчэ раз перамяшаць.
Выкласці горкай на салатнае лісце.
Узяць вэнджаную курыцу.
Адлучыць мяса і рукамі падзяліць яго на невялікія кавалачкі.
Гэтымі кавалачкамі курыцы абкласці ўжо змешчаную на талерцы горку.
Асобна прыгатаваць гарчычны соус гарчыцу
змяшаць з аліўкавым алеем і цукрам.
Расцерці. Атрыманым соусам заліць курыцу.
Два апельсіна ачысціць, разабраць на долькі,
счысціць скурку, нарэзаць на кубікі і выкласці наступным пластом.
Пасыпаць усё кедравымі арэшкамі.
|