-150 г пячонкі трэскі,
-60 г зялёнага гарошку,
-2 яйкі,
-25 г зялёнай цыбулі,
-100 г бульбы,
-3-4 долькі цытрыны,
-1 цыбуліна,
-соль.
Пячонку трэскі дробна пасекчы,
вараныя вычышчаныя бульбу і яйкі нарэзаць кубікамі,
дадаць зялёны гарошак,
нашаткаваць рэпчатую і зялёную цыбулю.
Падрыхтаваныя прадукты перамяшаць і пасаліць па густу.
Салату паскладаць горкай на талерку,
упрыгожыць лустачкамі цытрыны,
пасыпаць дробна насечанымі бялком яйка і зялёнай цыбуляй.
|