-100 г свежай капусты,
-150 г бульбы,
-1 галоўка цыбулі,
-1 долька часныку,
-70 г салёных грыбоў,
-3 ст. л. брусніцы ці журавіны,
-3 ст. л. алею.
Свежую капусту дробна нашаткаваць, расцерці з соллю. Бульбу адварыць у мундзіры і нарэзаць кубікамі, цыбулю дробна пасекчы, часнык нацерці на тарцы. Салёныя грыбы дробна нашаткаваць. Усе інгрэдыенты змяшаць, заправіць алеем, выкласці на талерку горкай і ўпрыгожыць ягадамі.
|