- 600-700 г бульбы,
- 100 г салёных агуркоў,
- 3 яйкі,
- 100 г рэпчатай цыбулі,
- 50 г зялёнай цыбулі,
- 150-200 г пячонка трэскі,
- 50-100 г кансерваванага зялёнага гарошку,
- 150 г маянэза,
- 25-30 г зялёнай салаты,
- соль,
-молаты перац.
Свежазвараную бульбу астудзіць, ачысціць
і нарэзаць тонкімі лустачкамі, гэтак жа нарэзаць салёныя агуркі.
Рэпчатую і зялёную цыбулю нашаткаваць,
вараныя яйкі дробна пасекчы.
Усё змяшаць, дадаць дробна нарэзаную пячонку трэскі,
зялёны гарошак, маянэз, соль, молаты перац і ўсё добра вымешаць.
Упрыгожыць лісцікамі зялёнай салаты, яйкам, агуркамі
і пасыпаць нашаткаванай зялёнай цыбуляй.
|