-500 г ліставой ці качаннай салаты,
-3/4 шклянкі сыроваткі,
-1/4 баханкі свежага пшанічнага хлеба,
-1 зубчык часныку,
-2 г. лыжкі здробненай зеляніны кропу,
-соль па густу.
Хлебную хрумсткую скарыначку адлучыць ад мякаці,
добра нацерці часныком і дробна нарэзаць.
Прамытае лісце салаты разрэзаць на 2-3 часці,
пакласці ў салатнік, пасаліць, заправіць сыроваткай,
акуратна перамяшаць, дадаць нарэзаную хлебную скарынку і кроп.
Яшчэ раз асцярожна перамяшаць, выкласці ў салатнік
і адразу ж падаць на стол, пакуль не паразмакаў хлеб.
|