-пячонка трэскі - 1 слоік,
-бульба адвараная - 2 шт.,
-агурок марынаваны - 2 шт.,
-яблыкі кіслыя - 1 шт.,
-яйкі адвараныя ўкрутую - 3-4 шт.,
-сыр - 70-100 г,
-маянэз.
Пацерці на сярэдняй тарцы ў розны посуд
астуджаную бульбу, яйкі, яблыка, агуркі.
Сыр пацерці на дробнай тарцы.
Пячонку выняць са слоіка, даць сцячы лішняму маслу,
расцерці відэльцам.
Выкладваць салату на вялікую плоскую талерку ў выглядзе піраміды
пластамі ў такой паслядоўнасці:
бульба, пячонка трэскі, агуркі, яблыка, яйкі.
Кожны пласт, акрамя пячонкі, прашмароўваем сетачкай з маянэза.
Зверху пасыпаем атрыманую піраміду сырам,
ён будзе імітаваць пяскі егіпецкай пустэльні.
Не забудзьцеся даць салаце прапітацца пару гадзін у халадзільніку,
тады яна будзе асабліва далікатнай.
|