варыянт I
-10 капусных храпак,
-2 яйкі,
-3 ст. л. алею,
-чорны молаты перац,
-соль.
Капусныя храпкі прамыць, прапусціць праз мясасечку. Гэту масу змяшаць з алеем, сырымі яйкамі, пасаліць і заліць 400 мл вады. Сумесь давесці да кіпення і астудзіць. Дадаць молаты перац па густу.
варыянт II
-10 капусных храпак,
-200 г малака,
-4 ст. л. алею,
-зеляніна,
-лаўровы ліст,
-молаты чорны перац,
-соль.
Капусныя храпкі прамыць, прапусціць праз мясасечку, заліць малаком і алеем, дадаць лаўровы ліст і молаты перац, пасаліць. Сумесь давесці да кіпення і астудзіць. Пасыпаць сечанай зелянінай.
|