- кальрабі - 2-3 шт.
- салодкі перац - 1 струк
- цыбуля - 2 шт.
- памідоры - 3 шт.
- маянэз - 1 шклянка
- соевы соус - 1/2 шклянкі
- лісце салаты
- кроп
Кальрабі адварыць да мяккасці ў падсоленай вадзе, астудзіць і нарэзаць кубікамі. Струк свежага ці кансерваванага перцу і памідоры нарэзаць тонкімі лустачкамі, цыбулю пасячы. Усе прадукты змяшаць з соусам. Салату ўпрыгожыць галінкамі кропу.
|