- кальрабі - 800 г
- рэпчатая цыбуля - 100 г
- цукар - 15 г
- алей - 100 г
- цытрына - 1 шт.
Вычышчаную кальрабі нацерці на буйнай тарцы, рэпчатую цыбулю дробна пасекчы, злучыць з кальрабі, дадаць цукар, сок цытрыны і заправіць алеем. У салату можна дадаць яблыкі (200 г), паменшыўшы адпаведна норму закладкі кальрабі.
|