- белакачанная капуста - невялікі качан
- морква - 1 шт.
- цыбуліна - 1 шт.
- алей - 2 ст. лыжкі
- воцат - цукар
- соль
- зеляніна пятрушкі
Качан капусты нарэзаць тонкімі падоўжнымі кавалкамі, пакласці ў рондаль, паліць разведзеным воцатам, змяшаным з алеем, пасаліць і, памешваючы, трохі патушыць, каб капуста стала мяккай. Затым даць астыць, дадаць дробна нарэзаную цыбулю, цукар па густу, перамяшаць і выкласці ў салатнік. Зверху пасыпаць нацёртай морквай і зелянінай пятрушкі.
|