- квашаная капуста - 400 г
- зялёная цыбуля-батун - 40 г
- мочаная брусніца - 40 г
- алей - 40 г
- цукровы сіроп - 40 г
Шаткаваную квашаную капусту адціснуць, а калі яна занадта кіслая, прамыць астуджанай кіпячонай вадой, адкінуць на друшляк і даць сцячы вадзе.
Затым перакласці капусту ў посуд, заправіць алеем, цукровым сіропам. Пакласці капусту ў салатнік, пасыпаць зялёнай сечанай цыбуляй-батуном і мочанай брусніцай.
|