- квашаная капуста - 400 г
- фасоль - 3/4 шклянкі
- селядзец - 1/2 шт.
- цыбуля - 1 шт.
- алей - 3 ст. лыжкі
- молаты перац
- імбір
Капусту змяшаць з варанай фасоллю. З вымачанага селядца выдаліць косткі, паляндвіцу нарэзаць невялікімі кавалачкамі і пакласці ў салату. Цыбулю дробна нашаткаваць, спасераваць на алеі і паліць ім капусту. Дадаць па густу соль, заправіць перцам, імбірам і ўсё перамяшаць. Упрыгожыць галінкамі пятрушкі.
|