- квашаная капуста - 600 г
- свежыя яблыкі - 100 г
- корань салеры - 100 г
- цукар - 30 г
- зялёная цыбуля {без пёраў) - 100 г
- алей - 50 г
- зеляніна салеры
Яблыкі парэзаць саломкай ці кубікамі, салеру (корань) нацерці на буйнай тарцы, цыбулю нашаткаваць.
Да капусты дадаць яблыкі, салеру, цукар, алей, перамяшаць і пасыпаць сечанай зелянінай салеры.
|