-300 г кветкавай капусты,
-7 струкоў фасолі,
-2-3 свежых агурка,
-1 морква,
-1 салодкі балгарскі перац,
-1 сярэдняя цыбуліна,
-некалькі лісцяў зялёнай салаты,
-4 сталовыя лыжкі алею,
-1/2 гарбатнай лыжкі гатовай гарчыцы,
-соль,
-молаты чырвоны перац,
-галінкі зеляніны.
Падзеліце кветкавую капусту на суквецці. Добра прамыйце іх і затым адварыце на працягу 15 хвілін у падсоленай вадзе. Са стручкоў фасолі зніміце плёнку і выдаліце пражылкі.
Як і кветкавую капусту, адварыце струкі ў салёнай вадзе. Капусту і струкі адкіньце на друшляк і дайце астыць. Моркву вымыйце, ачысціце і дробна парэжце саломкай.
Перац ачысціце ад асяродку і парэжце на кубікі. Агуркі нарэжце кружочкамі, цыбулю дробна пасечыце. Злучыце ўсе складнікі ў адной талерцы, пасаліце і запраўце прыгатаваным соусам.
Для яго перамяшайце алей, гарчыцу, цукар і молаты чырвоны перац. Перад падачы на стол раскладзіце на шырокай талерцы прамытае лісце зялёнай салаты, зверху на іх выкладзіце гатовую гароднінную сумесь і упрыгожце галінкамі пятрушкі і кропу.
|