-салата - 1 шт.
-бульба (адвараная ў мундзіры) - 1-2 шт.
-памідоры чэры - 10 шт.
-фасоль струкавая (адвараная) – 200 г
-алівы - 2 жмені
-яйка (варанае) - 3 шт.
- пячонка трэскі – 180 г
для запраўкі:
-алей
-сок цытрыны.
Бульбу, звараную ў мундзіры, пачысціць і парэзаць буйнымі кавалкамі. Затым пакласці ў патэльню з разагрэтым маслам і абсмажыць да румянай скарыначкі. Салату прамыць і парваць на кавалкі. Памідоры чэры парэзаць на палоўкі. Вараныя яйкі ачысціць і нарэзаць на чвэртачкі. Выкласці на талерку пластамі салату, бульбу, фасоль, памідоры чэры, алівы. Зверху раскласці пячонку трэскі, нарэзаную лустачкамі, і яйкі. Заправіўшы алеем і сокам цытрыны, падаваць салату да стала.
|