-800 г белакачаннай капусты,
-100 г зялёнай цыбулі,
-0,25 шклянкі 3%-га воцату,
-2 ст. л. цукру,
-2-3 ст. л. алею,
-соль.
Белакачанную капусту нашаткаваць, выкласці ў шырокі рондаль роўным пластом і заліць воцатам, паставіць на слабы агонь і паступова награваць пры бесперапынным памешванні. Калі капуста асядзе і набудзе матавы колер, яе хутка астудзіць, апырскаць алеем, пажадана аліўкавым, дадаць цукар, соль. Гатовую салату старанна перамяшаць, затым перакласці ў салатнік і пасыпаць зверху дробна насечанай зялёнай цыбуляй.
|